Жу-жу-жу… Сваёй дОляй даражу…
Ой ты, пчала мая, пчОлка,
Жала — тонкая іголка.
Па палях лятАла, нектар збірАла,
А я з таго нектарУ сабе мёду наварУ.
Навару сабе бражку, каб жыць было не цяжка.
Ой вы, дзЕтачкі, мае квЕтачкі,
Кожнаму па лыжцы мёду,
Каб у жыцці былі прыгоды і лагода.
А зладзей-ліхадзей — дзядоўнік у барадзе —
Не атрымае ні бражкі, ні мёду,
Толькі з асіны калоду.
Ой ты, пчала мая, пчолка,
Жала — тонкая іголка.
Па палях лятала, нектар збірала,
А я з таго нектарУ сабе мёду наварУ.
Навару сабе бражку, каб жыць было не цяжка.
Слухайце, дзеткі, як казалі продкі,
Сцеражыцеся, беражыцеся тых, хто бАіць:
На вуснах мёд, лёд у сэрцы хаваець.
Не ежце з імі, не піце, свой розум майце.
Дзе кветка — там мядОк. Хай дасць вам Бог!
Час бяжыць — пчолка жужжыць,
Жахі праганяе, жыццё праслаўляе.
Жу-жу-жу, жу-жу-жу,
Сваёй доляй-жыццём даражу.