Стихи

Смутные дни

Самотныя дні. Пачую сэрцам,
як дробныя кроплі падаюць.
Лівень хлыне на зямлю нарэшце.
Уталяць будзе смагу, расліны радаваць.

Галасілі птушкі за хмарамі.
Абпаліла ім крылы сонейка.
Над ляснымі ліхімі пажарамі
шлях віднеўся лініяй тонкаю.

Цяжкі дым поўз над вяршынямі.
Агарод зарос лебядою.
Бочкі, вёдры напоўнілісь сіняй-
гэтай чыстай нябеснай вадою.

Птушкі змоўклі, у гнёздах схаваліся,
да світання і яснай пагоды.
Сціхнуў вецер, хмары прамчаліся,
пакідаючы ў сэрцы лагоду.

Узыдзе, узыдзе вясёлка над лесам,
прынясе суцяшэнне пасля навальніцы.
І прачнецца дзень за завесай,
каб вадою жывою ўмыцца.